11 прадпрыемстваў “скінуцца” ў дзяржбюджэт на 677 мільярдаў

Згодна з пастановай Саўміна, галоўным донарам стане "Беларуськалій", які ў 2014 годзе змог аднавіць свае продажы і цяпер пачуваецца даволі нядрэнна. Прадпрыемства павінна пералічыць у фонд нацыянальнага развіцця з прыбытку, атрыманага ў першым паўгоддзі 2014 года, больш за 442 мільярды, паведамляе “Ежедневник”.

Другім па велічыні бюджэтным донарам прызначылі "Гомельтранснафту", якая цяпер павінна бюджэту больш за 150 мільярдаў. "Беларусьнафта" пералічыць у фонд развіцця 25,7 мільярдаў, “Белаэранавігацыя” таксама 25, а Гродзенская тытунёвая фабрыка "Нёман"- 20.

Запазычанасць перад бюджэтам усе 11 дзяржпрадпрыемстваў павінны пагасіць да канца 2014 года штомесячнымі роўнымі долямі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі