10 чэрвеня ў мінскіх школах пройдуць выпускныя вечары

10 чэрвеня ў мінскіх школах пройдуць выпускныя вечары

10 чэрвеня а 19-й гадзіне ў мінскіх школах пачнуцца выпускныя вечары. Пра гэта на прэс-канферэнцыі 18 траўня паведаміла начальнік аддзела выхаваўчай і ідэалагічнай работы камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Ганна Рысявец.

"10 чэрвеня з 19-й гадзіне ў школах Мінска стартуюць мерапрыемствы, прысвечаныя ўручэнню дакументаў аб заканчэнні адукацыі", — цытуе БЕЛТА словы чыноўніцы. У выпускных вечарах прымуць удзел не толькі школьнікі і педагогі, але і прадстаўнікі мясцовай выканаўчай улады, шэфскіх арганізацый, органаў дзяржкіравання, а атксама вядомыя людзі. На думку Рысявец, гэта падкрэсліць значнасць і важнасць гэтага моманту для выпускнікоў.

У камітэце па адукацыі з 18-й гадзіны 10 чэрвеня пачне працаваць каардынацыйны штаб. Такія самыя штабы будуць працаваць у адміністрацыях раёнаў горада.

Працягласць правядзення ўрачыстых мерапрыемстваў будуць вызначаць бацькоўскія камітэты. Па словах Рысявец, некаторыя школы правядуць выпускныя вечары на базе сацыякультурных аб'ектаў, бо маюць абмежаваную ўласную матэрыяльна-тэхнічную базу. Гэты перанос святкавання ўзгоднены з адміністрацыямі раёнаў і камітэтам па адукацыі.

Сёлета ў сталіцы базавую школу заканчваюць 15 814 навучэнцаў — на 1000 чалавек больш, чым летась. Сярэднюю школу заканчваюць 8823 выпускнікі, што таксама прыкладна на 1000 чалавек больш за мінулы год.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі