1 верасня еўра падаражэў на 3 рублі, долар патаннеў на 53

У аўторак, 1 верасня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі, па выніках якіх Нацбанк устанавіў новыя курсы валют. Долар патаннеў на 53 рублі і каштуе 17 399, еўра падаражэў на 3 рублі — да 19 661, курс расійскага рубля вырас з 261,36 да 266 беларускіх рублёў.

Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,77%.

Нагадаем, у панядзелак, 31 жніўня, долар патаннеў на 87 рублёў і каштаваў 17 452, еўра патаннеў на 231 — да 19 558 рублёў, курс расійскага рубля знізіўся з 262,65 да 261,36 беларускага.


Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі