АНТ “зняла” сюжэт з Варшавы ў мінскім Палацы моладзі (відэа)

“Варшаву захапілі… коткі” — сюжэт з такой назвай выйшаў 1 лістапада на тэлеканале АНТ. Дыктар распавядае пра сусветную выставу котак, якая нібыта адбываецца ў сталіцы Польшчы. Але ў кадрах гледачам паказваюць зусім не Варшаву, а мінскі Палац моладзі.

Выставы котак у Палацы моладзі сапраўды праводзяцца вельмі часта. Але нават магія тэлебачання (і таблічка “Польшча” ў левым верхнім кутку экрана) не здольная перанесці тэлегледачоў з Мінску ў Варшаву. Тым не менш, на старонцы інтэрнэт-сайта АНТ, дзе размешчаны сюжэт, Польшча згадваецца тры разы ды яшчэ адзін раз — Варшава.

Ад сябе дадамо, што ў карэспандэнта Еўрарадыё не атрымалася знайсці ў інтэрнэце інфармацыю пра выставу котак, якая праходзіла б у Варшаве 1 лістапада 2011 года.

Відэа: Тэлеканал АНТ

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі